Яшчэ тры інтэрнэт-рэсурсы прызнаныя экстрэмісцкімі
Суд Чыгуначнага раёна Віцебска 25 сакавіка прызнаў экстрэмісцкімі тэлеграм-каналы «Віцебск 97%» і «Чат неверагоднага Віцебска». Апроч таго, 23 сакавіка Партызанскі суд Мінска прызнаў экстрэмісцкім тэлеграм-канал «МотолькоПомоги», але ў спіс Міністэрства інфармацыі яго дадалі толькі сёння.
Прэс-служба МУС паведамляе, што «ў названых пабліках неаднаразова размяшчаліся заклікі да пашкоджання маёмасці дзяржорганаў і грамадзян, да масавых беспарадкаў, хуліганстваў, вандалізму, супраціву міліцыянтам, а таксама абражалі прадстаўнікоў праваахоўных органаў і дзяржслужачых. Мэта такіх матэрыялаў – змяненне канстытуцыйнага ладу Беларусі».
Канал «МотолькоПомоги» — адзін з самых буйных у беларускім сегменце Тэлеграма.