Каб змяніць уладу ў Беларусі, дастаткова 333 тысячы пратэстоўцаў

Амерыканская даследчыца Эрыка Чэновэт падлічыла, колькі чалавек дастаткова, каб мірным шляхам змяніць уладу ў любой краіне. На пратэсты ў Беларусі таксама зважалі.

untitled__1_of_1__43_logo_1_logo_1.jpg

Калі ў пратэстах удзельнічае 3,5% насельніцтва, то гэтага ўжо дастаткова, каб змяніць уладу ў хоць-якой аўтарытарнай краіне. Да такіх высноў прыйшла амерыканская палітолаг Эрыка Чэновэт, якая даследавала супраціў у свеце за 106 гадоў: ад 1900 года да 2006. Пры гэтым мірнае змаганне ў два разы паспяховей за ўзброеную барацьбу.
Змены на Філіпінах ці ў Іране, покрыш савецкай сістэмы ва Усходняй Еўропе — сталы і трывалы ўдзел нават мізэрнай часткі папуляцыі дастатковы для рэвалюцыі.
Гэта пацвярджаюць дзве даты з беларускай гісторыі, улічаныя Чэновэт.
Дзяды 1989 года неўзабаве прывялі Беларусь да незалежнасці (што праўда, абцяжаранай савецкай спадчынай). А вось не такія шматлікія пратэсты 2006 года такой моцы ўжо не мелі.
3,5% для Беларусі — колькі гэта чалавек? Можам падлічыць самастойна.
Сёння насельніцтва краіны — пад 9,5 млн, так што ўсяго ў нас атрымліваецца трохі менш за 333 тысячы чалавек.
Беларускія плошчы такую колькасць, хіба, здольныя размясціць.