Кампанія за адкрыты ўезд у Беларусь
Актывісты Украіны абвясцілі пра грамадзянскую кампанію за адкрыты ўезд у Беларусь. Яна распачата ў сувязі з выпадкамі выдварэння з краіны грамадзян Расіі і Украіны. Ініцыятары адзначылі, што кампанія будзе міжнароднай.
Актывісты Украіны абвясцілі пра грамадзянскую кампанію за адкрыты ўезд у Беларусь. Яна распачата ў сувязі з выпадкамі выдварэння з краіны грамадзян Расіі і Украіны. Ініцыятары адзначылі, што кампанія будзе міжнароднай.
Аб гэтым паведаміў Камітэт міжнароднага кантролю за сітуацыяй з правамі чалавека ў Беларусі. Падставай для выдварэння з’яўляецца тое, што прозвішча чалавека знаходзіцца ў спісах
“неўязных. “Пры гэтым невядома, хто ўносіць людзей ў гэтыя спісы, на якой падставе яны туды пападаюць. Таксама незразумела, як можна абскардзіць такое рашэнне,
— сказала Марына Цапок, сукаардынатар Кіеўскага інфармацыйнага цэнтра Камітэта міжнароднага кантролю за сітуацыяй з правамі чалавека ў Беларусі. Ён выступіў ініцыятарам кампаніі.
Апошнія выпадкі выдварэння — дэпартацыя ў сакавіку ўкраінскага актывіста Максіма Кіцюка і расійскага праваабаронцы Андрэя Юрава. Яны працавалі ў Міжнароднай назіральнай місіі, якую камітэт
накіраваў для назірання за сітуацыяй з правамі чалавека ў Беларусі. Максіма знялі з цягніка на ўкраінска-беларускай мяжы. Бо пры праверцы памежнікамі дакументаў высветлілася, што ён унесены ў спіс
“неўязных. А Андрэя Юрава затрымала ў Мінску міліцыя. Яго абавязалі пакінуць Беларусь на працягу сутак. І паведамілі пра забарону ўезду на яе тэрыторыю да 2013 года.
Падчас кампаніі будуць дасылацца звароты ва ўкраінскае Міністэрства замежных спраў і ў амбасаду Беларусі ва Ўкраіне. Ініцыятары кампаніі заклікалі ўкраінцаў высвятляць, ці знаходзяцца яны ў гэтых
спісах. “Паколькі праблема можа закрануць любога чалавека: прадпрымальніка, журналіста, грамадзянскага актывіста ці проста чалавека, у якога ёсць сваякі ў Беларусі, —
падкрэсліла Марына Цапок.
У кампанію ўключацца і іншыя краіны СНД, з якімі ўстаноўлены бязвізавы рэжым уезда ў Беларусь.