Кампанія назірання “Права выбару” пашырае склад удзельнікаў і распрацоўвае змены ў выбарчае заканадаўства

Адбылося пасяджэнне рады кампаніі назірання "Права выбару”, у якім удзельнічалі прадстаўнікі арганізацый-заснавальнікаў кампаніі: Беларускай сацыял-дэмакратычный партыі (Грамада), Беларускай хрысціянскай дэмакратыі, кампаніі "Гавары праўду”, Партыі БНФ і Руху "За свабоду”.



ban330.jpg

На пасяджэнні быў зацверджаны план кампаніі, вырашана на працягу месяца ў ва ўсіх абласцях правесці сходы па стварэнні рэгіянальных аддзяленняў кампаніі назірання. Прынята рашэнне пра пашырэнне складу ўдзельнікаў. Да кампаніі далучыліся: Беларуская партыя "Зялёныя” і Прафсаюз радыёэлектроннай прамысловасці.

Апроч таго, было прынятае рашэнне прапанаваць пакет зменаў і дапаўненняў у выбарчае заканадаўства, якія дазволяць зрабіць выбарчы працэс максімальна празрыстым і ствараюць механізм рэальнага падліку вынікаў галасавання. Распрацаваныя кампаніяй "Права выбару” змены і дапаўненні ў Выбарчы кодэкс улічваюць праўкі, унесеныя ў ВК пасля апошняй выбарчай кампаніі, а таксама скіраваныя на выпраўленне выяўленых хібаў падчас апошняй кампаніі назірання. Прапановы будуць перададзеныя ў ЦВК. Прэзентацыя прапанаваных зменаў адбудзецца ў бліжэйшы час.

Прэсавая служба БХД