«Камуналку» павысілі заднім чыслом

У Беларусі з 1 кастрычніка павышаныя кошты на ацяпленне і газ для насельніцтва.



kamunalka.png

Урад сваёй пастановай №849 ад 27 верасня 2013 года (тэкст дакумента апублікаваны толькі сёння, 2 кастрычніка) павысіў на ўключаны ў склад камунальных паслуг тарыф на цеплавую энергію для патрэбаў ацяплення і гарачага водазабеспячэння, а таксама прыродны газ, які рэалізуецца насельніцтву.
Згодна з дакументам, тарыф на цеплавую энергію для патрэбаў ацяплення і гарачага водазабеспячэння павялічаны з 68833,5 рублёў да 70898,5 за 1 Гкал.
Кошт 1 кубаметру газу, што выкарыстоўваецца ў жылых дамах і кватэрах з устаноўленымі прыборамі індывідуальнага ўліку расходу, пры наяўнасці індывідуальных газавых ацяпляльных прыбораў і (або) газавых воданагравальнікаў у ацяпляльны перыяд вырас з 358,8 да 404,3 рублёў (на 12,7%), у летні перыяд — з 933,6 да 1232,4 рублёў (на 32,2%); пры адсутнасці індывідуальных газавых ацяпляльных прыбораў з 933,6 да 1232,4 рублёў (на 32,2%) незалежна ад сезону.
Аплата за газ, які выкарыстоўваецца ў жылых дамах і кватэрах без прыбораў індывідуальнага ўліку расходу газу пры наяўнасці газавай пліты і цэнтралізаванага гарачага водазабеспячэння з аднаго жыхара ў месяц вырасла з 7468,8 да 9850 рублёў, пры наяўнасці газавай пліты і газавага воданагравальніка (пры адсутнасці цэнтралізаванага гарачага водазабеспячэння) з 21472,8 да 28350 рублёў, пры наяўнасці газавай пліты і адсутнасці цэнтралізаванага гарачага водазабеспячэння і газавага воданагравальніка — з 12136,8 да 16000 рублёў.
Пастановай павышаныя кошты на газ прыродны, які выкарыстоўваецца для ацяплення нежылых памяшканняў, а таксама газ звадкаваны, які выкарыстоўваецца ў жылых дамах і кватэрах.
afn.by