КАНФІСКАЦЫЮ ПРЫЗНАЛІ ЗАКОННАЙ

Вышэйшы гаспадарчы суд Беларусі 13 студзеня адмовіў па ўсіх пунктах іску царкве «Новае жыццё» Рэлігійнага аб’яднання абшчын хрысціян поўнага Евангелля ў Рэспубліцы Беларусь да Мінскага гарвыканкама. Пра гэта паведаміў юрыст царквы Сяргей Луканін.

Такім чынам, ВГС прызнаў законным рашэнне Мінгарвыканкама ад 17 жніўня 2005 года аб пазбаўленні абшчыны зямлі і храма па вул. Кавалёва, 72. Паводле слоў С. Луканіна, царква «Новае жыццё» мае намер абскардзіць вынесенае рашэнне. «У нас няма на руках матывавальнай часткі. Суддзя яшчэ не абгрунтавала сваю пазіцыю. На працягу пяці дзён яна абяцала нам даслаць поштай матывавальную частку», — сказаў юрыст. Пасля гэтага на працягу 10 дзён вернікі могуць падаць скаргу. «Думаю, што гэта рашэнне выносілася не ў кабінеце суддзі, — падкрэсліў С. Луканін. — Мяркуючы па тым, што суддзя на паўтара года спыняла разгляд справы з матывіроўкай аб неабходнасці правядзення кансультацый у кампетэнтных органаў, цяпер мы бачым вынікі гэтых кансультацый». Паводле БелаПАН