Карупцыя ці спосаб выжывання?

Усе правераныя Камітэтам дзяржкантролю ўстановы адукацыі завысілі кошт і аб’ёмы выкананых рамонтных работ. Як паведамляе прэс-служба КДК, аб’екты Мінадукацыі правераныя на эфектыўнае і мэтавае расходаванне бюджэтных сродкаў, выдзеленых на рэканструкцыю, капітальны і бягучы рамонт.

Усе правераныя Камітэтам дзяржкантролю ўстановы адукацыі завысілі кошт і аб’ёмы выкананых рамонтных работ. Як паведамляе прэс-служба КДК, аб’екты Мінадукацыі правераныя на эфектыўнае і мэтавае расходаванне бюджэтных сродкаў, выдзеленых на рэканструкцыю, капітальны і бягучы рамонт.
Праверка прайшла ў пяці вышэйшых навучальных установах, падведамасных міністэрству, трох аддзелах адукацыі, ва ўпраўленні адукацыі адміністрацыі Заводскага раёна Мінска, КУП «УКБ адміністрацыі Ленінскага раёна Мінска», а таксама чатырох навучальных установах, якія забяспечваюць атрыманне прафесійнай адукацыі. Устаноўлена, што ва ўмовах неналежнага кантролю заказчыкаў (устаноў адукацыі) падраднымі арганізацыямі на 345,4 мільёна рублёў завышаны кошт будаўніча-мантажных і рамонтна-будаўнічых работ па бягучым і капітальным рамонтах усіх правераных аб’ектаў устаноў адукацыі.
Акрамя таго, устаноўлена, што асобныя будаўнічыя арганізацыі выконвалі аддзелачныя работы без наяўнасці сертыфікатаў адпаведнасці. Некаторымі ўстановамі адукацыі выдзеленыя бюджэтныя сродкі расходаваліся на закупку айчынных матэрыялаў у пасрэднікаў замест набыцця іх непасрэдна ў вытворцаў.
Таксама выяўлены шматлікія парушэнні ўстановамі адукацыі заканадаўства, якое рэгламентуе парадак правядзення таргоў па выбары падрадчыка для выканання рамонтна-будаўнічых работ, а таксама парадак распараджэння дзяржаўнай уласнасцю.
Падчас абследаванняў маёмасці ўстаноў адукацыі выяўлены не прынятыя да бухгалтарскага ўліку аб’екты асноўных сродкаў на 1,7 мільярда рублёў.
Усяго праверкай устаноўлены завышэнні аб’ёмаў і кошту выкананых рамонтна-будаўнічых работ на 498,4 мільёна рублёў, нямэтавае і неэфектыўнае выкарыстанне 1 мільярда рублёў бюджэтных сродкаў, залішняе выкарыстанне бюджэтных сродкаў на 8,5 мільёна рублёў. У выніку праверкі прадухілена незаконнае расходаванне бюджэтных сродкаў на 895,6 мільёна рублёў.
Інфармацыя наконт праверкі з утрыманнем канкрэтных высноў і прапаноў накіравана ў Савет міністраў, паведаміла прэс-служба.