Віцэ-прэм'ер патлумачыў, чаму «кавідныя» надбаўкі медыкам «скарэктавалі»

Віцэ-прэм'ер Беларусі  Ігар Петрышэнка ў эфіры тэлеканала АНТ распавёў, чаму зменшыліся «кавідныя» выплаты медыкам.

Фота Дзмітрыя Дзмітрыева

Фота Дзмітрыя Дзмітрыева


«З улікам таго, што на пачатковым этапе была невядомая інфекцыя, пэўная прафесійная рызыка. Лекары патэнцыйна, паступаючы ў медыцынскія ВНУ, ужо першапачаткова сябе выракаюць у сваёй прафесіі на пэўныя рызыкі. Але кіраўніком дзяржавы было прынята рашэнне па выплаце так званых "кавідных" надбавак або кампенсацыйных выплат тым лекарам, сярэдняму медперсаналу і іншым работнікам, якія непасрэдна задзейнічаны ў ліквідацыі ўздзеяння гэтага віруса. І гэтыя выплаты захоўваюцца. [Правялі] пэўную карэкціроўку з улікам правапрымяняльнай практыкі, з улікам таго, што мы ажыццявілі пэўныя ахоўныя функцыі. Маюцца на ўвазе сродкі індывідуальнай абароны, у поўнай меры забяспечаны персанал медычны і сярэдні медперсанал. Пытанні, зноў жа, вакцынацыі — гэта таксама абароненасць медперсаналу. Таму павінен быць тут прынцып рацыянальнага расходавання бюджэтных сродкаў. Самае галоўнае, прынцып справядлівасці. Той, хто працуе ў "чырвонай зоне" з кавідпацыентамі, — у іх гэтыя надбаўкі захоўваюцца з улiкам адпрацаванага часу. Гэта ўсё інфекцыйныя аддзяленні, перапрафіляваныя аддзяленні, дзе знаходзяцца хворыя з кавідам, рэаніматолагі, анестэзіёлагі, гэта ўсё тыя катэгорыі, якім усе надбаўкі захоўваюцца. Адпаведна, і іншым — у залежнасці ад колькасці адпрацаванага часу. Гэта значыць толькі канкрэтна за перыяд прафесійнай рызыкі. У далейшым мы працягнем адпаведнае фінансаванне. Вы ведаеце, што на ліквідацыю гэтых наступстваў толькі па мінулым годзе недзе 562 млн мы патрацілі — грошы, якія былі не запланаваны. Па бягучых 8 месяцах мы гэтую лічбу на 200 млн перавысілі. Таму, вы бачыце, што дзяржава трымае гэтае пытанне на кантролі, і неабходная фінансавая падсілкоўванне гэтага працэсу ідзе і далей будзе ажыццяўляцца».