Кажан дабраўся з Лондана да вёскі ў Пскоўскай вобласці, але трапіў у лапы ката

BBC News 7 жніўня распавяла аб лятучай мышы, а дакладней лясным нетапыры (Pipistrellus nathusii), які жыў у Лондане, але, мабыць, вырашыў паглядзець свет.

skn3np_jyu65pmospbwpfw.webp

Нетапыр, вага якога ўсяго толькі 8 грам, пераадолеў больш за 2000 кіламетраў, амаль усталяваўшы рэкорд далёкасці палёту для гэтага віду, дабраўся да вёскі Мальгіно ў Пскоўскай вобласці і, магчыма, адправіўся б далей падарожнічаць па Расіі да Ціхага акіяна, але тут на яго шляху сустрэўся вялікі рускі кот (або котка, падрабязнасці невядомыя).
Параненага кажана, на лапцы якога быў пярсцёнак з надпісам «Лонданскі заапарк», выявіла жыхарка Мальгіна Святлана Лапіна. Нетапыра перадалі спецыялістам, але выратаваць мыш, на жаль, не ўдалося.
Пра здарэнне паведамілі ў брытанскі Фонд аховы кажаноў, які і падзяліўся навіной з BBC News. Прадстаўнік Фонду Ліза Уорледж заявіла, што гісторыя нетапыра, які даляцеў з Лондана да Мальгіна, дазваляе больш даведацца аб маршрутах міграцыі кажаноў, якія жывуць у Вялікабрытаніі. Дапытлівы нетапыр дакладна загінуў не дарма, але ўсё роўна яго вельмі, вельмі шкада.
Паводле meduza.io