КДБ арыштаваў Андрэя Уцюрына — намесніка старшыні Рады бяспекі
Камітэт дзяржаўнай бяспекі затрымаў Андрэя Уцюрына — намесніка кіраўніка Рады бяспекі, былога начальніка службы аховы Аляксандра Лукашэнкі. Заведзеная крымінальная справа, паведамляе «Наша ніва».
Катэдж Уцюрына ў Драздах-2 апячатаны.
Як паведамілі «Нашай Ніве» вартыя даверу крыніцы, высокапастаўлены сілавік быў затрыманы тыдзень таму. Дэталі пакуль невядомыя, крыніцы кажуць пра хабар.
Уцюрын — адзін з самых адданых лукашэнкаўскіх гвардзейцаў.
Некалі яшчэ ягоны бацька ўзначальваў элітную часць Унутраных войскаў 3214, а сам Андрэй пайшоў у Службу бяспекі прэзідэнта ў 1995-м і даслужыўся да начальніка ў гэтым ведамстве, да якога ў Лукашэнкі самы вялікі давер.nn.by