КДБ узяўся за перадачы
Толькі два разы на месяц можна будзе прыносіць перадачы ў СІЗА КДБ. Раней іх маглі перадаваць тры разы на тыдзень.
Агульная вага перадачы, паводле новаўвядзення КДБ, не змянілася. Яна па-ранейшаму складае 30 кілаграмаў на месяц. Аднак радыкальнае скарачэнне колькасці перадач стварыла праблему і для вязняў, і для
іх сваякоў. «Родным даводзіцца валачы аж па 15 кілаграмаў за раз. То бок гэта даволі складана», — адзначыла праваабаронца Наста Лойка. Паўстае і праблема захавання
прадуктаў у СІЗА на працягу паловы месяца.

Да таго ж, як падкрэсліла Наста Лойка, перадачы для зняволеных — вельмі вялікі псіхалагічны фактар. Бо карэспандэнцыя ў «амерыканку» даходзіць праблемна. Таму перадачы
— гэта яшчэ і «вестачкі з волі». Яны нагадваюць зняволеным, што пра іх помняць. «Людзям прыемна, калі часцей прыносяць перадачкі», — адзначыла
праваабаронца. І два разы на месяц такіх пасланняў з волі, на яе думку, малавата для тых, хто знаходзіцца ў вязніцы.
«Да гэтага змены былі ўнесены ў спіс прадуктаў, якія можна перадаваць. Яго таксама значна скарацілі», — нагадала Наста Лойка. КДБ пасля змяшчэння ў
«амерыканку» палітвязняў забараніў перадаваць шэраг прадуктаў.
Але застаецца яшчэ магчымасць дасылаць у СІЗА КДБ пасылкі. У адрозненні ад міліцэйскага СІЗА №1 (Валадаркі), яны не залічваюцца ў лімітаваную вагу перадач. Любы чалавек, як адзначыла Наста Лойка,
можа даслаць палітзняволенаму пасылку. «І ён будзе адчуваць падтрымку. Калі лісты яму не даходзяць, то пасылка — гэта таксама прывітанне з волі», — зазначыла
яна.