«Кібер-партызаны» ўзламалі базу Адзінага дзяржаўнага рэестра нерухомасці
«Кібер-партызаны» апублікавалі інфармацыю пра дамы і зямельныя ўчасткі Дзмітрыя Баскава, Эйсмантаў, Івана Церцеля, Валерыя Вакульчыка, экс-прэзідэнт Кыргызстана Курманбека Бакіева.
![depositphotos_34910907_stock_photo_matrix_background.jpg depositphotos_34910907_stock_photo_matrix_background.jpg](/img/v1/images/depositphotos_34910907_stock_photo_matrix_background.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
У руках «Кібер-партызанаў» аказаліся дакладныя звесткі пра ўсе кватэры і катэджы беларускіх чыноўнікаў, сілавікоў, прапагандыстаў ды іншых, паведамляе «Радыё Рацыя».
Знайшлі і звесткі пра нерухомасць збеглага экс-прэзідэнта Кыргызстана Курманбека Бакіева.
«Кібер-партызаны» апублікавалі інфармацыю пра дамы і зямельныя ўчасткі, якімі валодаюць Дзмітрый Баскаў, сям’я Эйсмантаў, цяперашні старшыня КДБ Іван Церцель і экс-кіраўнік ведамства Валерый Вакульчык, экс-прэзідэнт Кыргызстана Курманбек Бакіеў.