Кіраўнік «Белкнігі»: сярод самых прадаваных у Беларусі кніг — «Рэвалюцыя» і «1984»
Кіраўнік «Белкнігі» Аляксандр Вашкевіч у інтэрв'ю расійскай «Литературной газете» назваў топ-10 самых прадаваных кніг у нашай краіне.

Паводле яго слоў, першыя два месцы займаюць кнігі Надзеі Жукавай. «Трэцяя пазіцыя — твор Віктара Марціновіча «Рэвалюцыя» на беларускай мове, — расказвае Вашкевіч. — ...Чацвёртая — Оруэл «1984».
На 5-6 месцах два творы Уладзіміра Караткевіча — «Каласы пад сярпом тваім» і «Дзікае паляванне караля
Стаха». У першай дзясятцы беларускамоўныя казкі, якія выйшлі ў прыватным
выдавецтве «Янушкевіч».
«Дадаў бы яшчэ да гэтага спісу кнігі Быкава, Адамовіча,
Мележа, Алексіевіч, — працягвае кіраўнік «Белкнігі». — Мы ў гэтай
табелі аб рангах ніяк не ацэньваем ні талент аўтара, ні змест твора або яго
годнасць. У нас пакупнік галасуе рублём».
Паводле «Еўрарадыё».