Кіраўнік дэпартамента па авіяцыі Сікорскі паскардзіўся на «збеглых кухарак» і «заняпалых алкаголікаў»

Кіраўнік дэпартамента па авіяцыі Арцём Сікорскі сёння ў эфіры YouTube-канала распавёў пра працу ў Беларусі групы ІКАО, якая наведвала Беларусь для расследавання інцыдэнту з рэйсам Ryanair.

70f13061_868e_4971_8e2c_bdb2dda91d28_cx0_cy16_cw0_w1023_r1_s_c6tot.jpeg

«Мы запрашалі групу ІКАО яшчэ 23 мая не для таго, каб цяпер апраўдвацца. Мы былі ў ролі тых, хто атакуе. І мы разумеем, за што мы змагаемся. Па-першае, мы змагаемся за прафесійны гонар нашых дыспетчараў, спецыялістаў па авіяцыйнай, кібербяспецы — усіх тых асоб, якія бралі ўдзел у рэалізацыі аварыйнага плана для забеспячэння бяспечнай пасадкі самалёта Ryanair пасля таго, як камандзір паветранага судна гэтага самалёта прыняў рашэнне садзіцца ў Мінску. Па-другое, нам даводзіцца процідзейнічаць тым «ініцыятывам», якія робяцца беглай кухаркай і заняпалымі алкаголікамі для таго, каб зрабіць жыццё нашых пасажыраў нязручным. Бо ім цяпер даводзіцца падаўжаць маршруты, лётаць не па аптымальных напрамках, пераносіць тэрміны сваіх адпачынкаў. У рэшце рэшт, даплачваць за тое, што ім даводзіцца аблятаць тыя краіны, якія ўвялі супраць нас абмежаванні», — падкрэсліў Арцём Сікорскі.

Наша ніва