Кобрынскі самазвал прызналі цацкай года ў Польшчы

Самазвал кобрынскай кампаніі «Палессе» прызнаны цацкай года-2017 у Польшчы, — паведамляе афіцыйны сайт прадпрыемства.

ca5ae94b35609156fe0645b4c4263fb8.jpg

Конкурс ладзіць адзін з буйных польскіх інтэрнэт-сайтаў. Яго мэта — дапамагчы бацькам у выбары найбольш якасных цацак і прадметаў для дзяцей. 


Кобрынскае прадпрыемства атрымала ўзнагароду ў катэгорыі “Цацкі для пяску”. 


Навінкі рынку тэставалі не толькі эксперты, але таксама дзеці ды іх бацькі. У фінале конкурсу журы ацэньвала 97 цацак, але перамагла машынка з Берасцейшчыны. 


Кампанія „Палессе” — найбуйнейшы ў Беларусі вытворцам пластмасавых цацак. Яе прадукцыя экспартуецца больш чым у 50 краін свету.
www.racyja.com