Колькасць выяўленых хворых на каронавірус зноў перавысіла тысячу за суткі
Міністэрства аховы здароўя абвясціла пра выяўленне 1023 выпадку каронавіруса за суткі. З пачатку пандэміі ў краіне выяўлена 418 212 выпадкаў захворвання.
З учарашняга дня выпісаныя 1187 пацыентаў. Усяго ачунялі 410 984 чалавекі з пацверджаным раней COVID-19, паведамляе REFORM.by.
За ўвесь перыяд распаўсюджвання інфекцыі ў Беларусі памерлі 3153 пацыенты з выяўленай каронавіруснай інфекцыяй. З іх за суткі памерлі 10 чалавек.
Усяго ў Беларусі правялі 6 813 944 тэсты. З учарашняга дня выканалі 18 450 даследаванняў.