Крама «Мой модны кут» закрываецца — затрыманыя ўладальнік і яго жонка
Крама з нацыянальным каларытам "Мой модны кут", якая гандлявала беларускім адзеннем, вышыванкамі, сувернірамі, кнігамі, падарункамі закрываецца.

Мінская крама "Мой модны кут" вымушаная закрыцца пасля затрымання заснавальнікаў. Пра гэта паведамляецца на яе сайце: «Крама “Мой Модны Кут” будзе зачынена да лепшых часоў. Хаця б да тых, пакуль сэрца і душа нашай крамы не выйдуць на свабоду».
26 студзеня затрымалі заснавальніцу крамы Алену Есіпёнак. А сёння, 28 студзеня, уладальнік крамы Валерый Есіпёнак прыйшоў на суд да жонкі — і там жа таксама быў затрыманы.
