Крыніцы: Пад Лунінцам загінуў чарговы беларускі вайсковец, яго знайшлі з прастрэленай галавой
Ініцыятыва былых сілавікоў B*POL паведамляе аб надзвычайным здарэнні ў роце аховы і абслугоўвання 250-га асобнага батальёна аховы і абслугоўвання штаба Заходняга аператыўнага камандавання. Вайсковая частка дыслакуецца ў Гародні.
Паводле наяўнай інфармацыі, 8 жніўня падчас выканання задач па ахове ваенных аб'ектаў у раёне Лунінца, пры змене пастоў аховы, у 17 гадзін выяўлена адсутнасць на сваім месцы маладога вайскоўца кантрактнай службы.
Цела вайскоўца са смяротным агнястрэльным раненнем галавы выяўлена ў 18.30 у лесе ў выніку арганізаванага пошуку. Паведамляецца, што пад Лунінцам праходзілі вайсковыя вучэнні.
Гэта ўжо пятая «ахвяра вучэнняў» у Беларусі за
апошнія некалькі месяцаў.