Ланцуг памяці ля КДБ (фота)
У гадавіну "чорнай ночы" 29 кастрычніка ля будынку КДБ па закліку Мікалая Статкевіча адбылася традыцыйная акцыя "ланцуг памяці".
"Ланцугу памяці" папярэднічалі пікеты кандыдатаў з бел-чырвона-белымі сцягамі. Яны стаялі ля Макдональдса, насупраць КДБ і каля Паштамта. Пікетоўцы нагадвалі пра сумную гадавіну сталінскіх рэпрэсіяў.
У мерапрыемстве ўдзельнічалі каля трыццаці чалавек. Падчас акцыі, якая доўжылася 40 хвілін, асобы ў цывільным не пускалі нікога на прыступкі. Напрыканцы яны паспрабавалі скінуць свечкі нагамі, чым выклікалі абурэнне і крыкі "Ганьба".