Лекцыя «Крэш-курс рэфарматара» пройдзе ў Гомелі
Цэнтр новых ідэй запрашае на адкрытую размову «Крэш-курс рэфарматара: як пабудаваць новую Беларусь»
![crash_course_homel.jpg crash_course_homel.jpg](/img/v1/images/crash_course_homel.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Рэформы хвалююць большасць звычайных людзей і элітаў, але вакол іх у Беларусі паўстала больш шуму і туману, чым сапраўдных ведаў. Мала хто разумее, якія рэформы патрэбныя і як іх трэба рабіць, навошта нам прыватызацыя, ці станем мы яшчэ бядней, калі пачнуцца рэформы і хто нам дапаможа іх рэалізаваць.
Гэтыя і іншыя пытанні Цэнтр новых ідэй прапануе абмеркаваць з эканамістам і віцэ-прэзідэнтам CASE Belarus Алесем Аляхновічам (таксама ён аспірант Варшаўскай школы эканомікі — раней працаваў у кансталтынгавай кампаніі McKinsey і Нацыянальным банку Польшчы) ды палітолагам і заснавальнікам Цэнтра новых ідэй Рыгорам Астапенем (раней працаваў дырэктарам па развіцці і аналітыкам Цэнтра Астрагорскага).
Цэнтр новых ідэй — грамадская арганізацыя, якая спалучае медыя-платформы, публічны форум, адукацыйныя, адвакацкія і даследчыя функцыі.
Імпрэза адбудзецца ў панядзелак, 3 верасня а 18:30 у арт-прасторы “Каўчэг” (пр. Перамогі, 2а, 2 паверх). Уваход вольны - але неабходная рэгістрацыя.
Паводле прэс-рэлізу