Лябедзька і Карняенка збіраюць подпісы за адмену «аўтапошліны» на плошчы Якуба Коласа

Збор подпісаў за адмену аўтамабільнай пошліны і адстаўку ўрада праводзяць 5 студзеня на плошчы Якуба Коласа ў Мінску старшыня Аб'яднанай грамадзянскай партыі Анатоль Лябедзька і сустаршыня кампаніі «За справядлівыя выбары» Віктар Карняенка.



poszliny.jpg

У раёне, дзе вядзецца збор подпісаў, знаходзяцца не менш за дзесяць супрацоўнікаў праваахоўных органаў у цывільным. Абодва палітыка паведамілі, што за імі сачылі ад самага дома (Лябедзька жыве ў Мінску, Карняенка - у Фаніпалі). Падчас збору подпісаў за імі ўвесь час вядуць відэаздымку.
Раней планавалася правесці 5 студзеня ад 12.00 да 13.00 аўтапрабег па праспекце Незалежнасці супраць ўвядзення аўтапошліны. Аднак Мінгарвыканкам адмовіў у яго правядзенні.
У сувязі з забаронай аўтапрабегу і было вырашана арганізаваць збор подпісаў.
naviny.by