Лятучы ўніверсітэт абвяшчае набор на новы навучальны год
Да 10 кастрычніка прымаюцца заяўкі на курсы Лятучага ўніверсітэта першага семестра новага навучальнага
года.
Да ўдзелу прапануецца шырокае кола тэмаў, з якімі працуюць беларускія інтэлектуалы, даследчыкі і практыкі. У гэтым годзе асноўны акцэнт будзе скіраваны на разуменне, аналіз і практычныя падыходы да сацыяльнага жыцця, інстытутаў і актуальных з'яваў, якія складаюць сучаснае беларускае грамадства.
У
межах прапанаваных курсаў будуць прадстаўленыя розныя школы і метады аналіза, тэарэтычныя і практычныя падыходы, якія рэалізуюцца ў інтэлектуальным полі Беларусі: сацыяльная крытыка, рэфлексія, метадалогія, культурная палітыка ды інш.. Слухачы будуць мець магчымасць разабрацца з актуальнымі з'явамі жыцця, зразумець іх карані і асвоіць метады мысленчай і практычнай дзейнасці.
З 2016 года працуюцьдва ўзроўніадукацыі ў Лятучым універсітэце.
Першыўзровень:адкрытыя курсы для слухачоўЛятучагаўніверсітэта. Ён працуе якпрастора засваення розных падыходаў у мысленні, гуманітарных і інтэлектуальных практык, знаёмства з актуальнымі і ўнікальнымі напрамкамі сучаснай беларускай думкі, пошуку свайго Настаўніка. У першым семестры гэтага ўніверсітэцкага
года Лятучы ўніверсітэт прапануе наступныя курсы першага ўзроўню:
· "Сучасная сацыяльная крытыка і аналіз"Ігар Падпорын
· "Інстытуты мыслення: цыкл жыцця ідэй і іх функцыянаванне ў грамадстве"Уладзімір Мацкевіч
· "Тэхнікі сімвалічнай інтэрпрэтацыі: грунт дыскурс-аналіза" Аляксандр Сарна, Павал Баркоўскі
· "Адкрытыя дадзеныя ў 7 пытаннях" АлінаРадачынская
· “Тэорыя зменаў”: інстытуты, супольнасці і паўсядзённасць"Тацяна Вадалажская, Андрэй Ягораў
· “Цывілізацыйная і культурная спадчына Візантыі" АлегДзярновіч
Цягам года будуць працаваць некалькісемінараў, накіраваных на распрацоўку ідэй, крытыку і абмеркаванне актуальных пытанняў і з'яваў. Аб семінарскіх сустрэчах будзе абвяшчацца асобна.
У мінулым годзе з'явілася дадатковая магчымасць адукацыі праздыстанцыйную платформу Лятучага універсітэта (http://dp.fly-uni.org/). На ёй прадстаўленыя курсы Уладзіміра Мацкевіча, Ліліі Ілюшынай, Вольгі Орышавай, Ігара Бабкова, Галіны Русецкай, Тацяны Вадалажскай, Тацяны Мішаткінай, Ірыны Дубянецкай і Міхала Анемпадыстава. Там жа можна знайсці шэрагпублічных лекцый па самых розных пытаннях: будучыня, паэзія, герменэўтыка, этыка, блокчэйн і г.д..
Другіўзровень: школы МагістраўГульні. Школы Магістраў Гульні ствараюць дадатковую ступень у структуры адукацыі Лятучага ўніверсітэта, якая разлічана на супольную інтэлектуальную працу невялікіх групаў у шчыльнай камунікацыі з Настаўнікамі - беларускімі мыслярамі і інтэлектуаламі. Школы пачалі сваю працу з студзеня 2016-га і разлічаны на два з паловай гады (па травень 2018-га года). Яны ўжо сфармавалі свой шлях, стыль мыслення і адмысловую супольнасць. Але да некаторых з школ ёсць магчымасць далучыцца ў гэтым годзе. Для гэтага трэба падаць заяўку і прайсці сумоўе з кіраўніком школы.
Падрабязнасці праграмы — ГЛЯДЗІЦЕ ПА СПАСЫЛЦЫ.
УМОВЫ:
· Заяўкіпрымаюцца да 10 кастрычніка.
· Усе заняткібясплатныя
· Заняткі будуцьпраходзіць па вечарох у працоўныядні
· Па дадатковыхпытанняхможацезвяртацца па адрасе flyuniby@gmail.com