Летнік «Масты адукацыі» адбудзецца на Гродзеншчыне

Адзін з пяці міжнародных дзіцячых лінгвістычных летнікаў, што сёлета пройдуць у Беларусі, будзе працаваць з 13 па 21 ліпеня ў Зэльве. Мэтай летніка з’яўляецца стварэнне ўмоваў для зносін моладзі і дзяцей з розных краін, паглыбленага вывучэння размоўнай замежнай мовы.



get_img231.jpg

Летнік арганізаваны Беларускай асацыяцыі клубаў ЮНЕСКА. Знаходжанне дзіцяці ў лінгвістычным летніку будзе каштаваць да двух мільёнаў рублёў.

 

Удзельнікамі летніка стануць школьнікі з Беларусі, Расіі, Латвіі, Кітая, Літвы, Казахстана, Ізраіля і іншых краін, якія вывучаюць замежную мову ў школе.

 

Навучанне будзе праходзіць у нестандартнай форме з дапамогаю інтэрактыўных метадаў навучання — гульняў, трэнінгаў. Моўныя заняткі будуць адбывацца штодзённа ў першай палове дня ў міні-групах, а ў другой — у актыўнай форме. Культурная праграма будзе ўключаць тэматычныя дні, спартыўныя мерапрыемствы, прагляд тэматычных фільмаў і г.д.

 

У канцы змены ўсе выхаванцы атрымаюць сертыфікаты.

 

www.t-styl.info