Лукашэнка хоча нечакана наведаць "Камволь"

Аляксандр Лукашэнка ў пятніцу выказаў абурэнне спробай увесці яго ў зман, якую распачалі некаторыя чыноўнікі.



kamvol1.jpg

minsknews.by

"Не паехаў, таму што міністр пачаў займацца там ашуканствам. І для таго, каб паказаць на працягу аднаго-двух дзён працу прадпрыемства, сабраў усё, што можна, з міністэрства, з канцэрна, звёз туды сыравіну для таго, каб на дзень-два запусціць машыны, а пасля ад'езда прэзідэнта, напэўна, паспяхова іх спыніць”, — цятуе Лукашэнку БЕЛТА.

Ён паабяцаў, што яшчэ наведае ААТ «Камволь», прычым нечакана.

Кіраўнік дзяржавы дадаў, што будуць вывучаны аспекты супрацоўніцтва з Бранскім камвольным камбінатам у частцы перадачы яму ў арэнду новага абсталявання ААТ «Камволь».