
Лукашэнка загадаў, каб беларускія спартсмены вярталі грошы за падрыхтоўку, калі будуць выступаць за чужыя зборныя
- Грамадства
- 10-09-2019
Аляксандр Лукашэнка 9 верасня падпісаў загад №329, згодна з якім спартсмены, што будуць выступаць за нацыянальныя і зборныя каманды замежных дзяржаў, павінны вяртаць грошы, выдаткаваныя на іх падрыхтоўку, піша Наша Ніва са спасылкай на прэс-службу кіраўніка Беларусі.

«Замацаваны абавязак спартсменаў кампенсаваць выдаткі на іх падрыхтоўку ў выпадку сістэматычнага парушэння абавязкаў па ўдзелу ў спартыўных спаборніцтвах або выступы за нацыянальныя і зборныя каманды замежных дзяржаў», — гаворыцца ў паведамленні.
Адзначаецца, што «дакумент скіраваны на сістэматызацыю і ўпарадкаванне работы па фарміраванні нацыянальных і зборных каманд».
Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!
Больш цікавага на «Новым Часе»: