Лунінецкая райарганізацыя БСДП дабілася рамонту дарогі ў Мікашэвічах (фота)

У пачатку ліпеня ў горадзе Мікашэвічы па вуліцы Меліяратыўная быў зроблены рамонт дарожнага пакрыцця вуліцы Меліяратыўная. Новае асфальтавае пакрыцце атрымала таксама дваравая тэрыторыя шматпавярховага дома №10 па гэтай вуліцы.



“Дзякуючы сумесным намаганням нашай арганізацыі і жыхароў горада мы дасягнулі добраўпарадкавання вуліцы і дваровай тэрыторыі”, — распавядае страшыня Лунінецкай раённай арганізацыі БСДП Віталь Каліноўскі.

Сябры Беларуская сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамады) і актывісты кампаніі “Гавары праўду” амаль два гады дапамагаюць жыхарам горада Мікашэвічы вырашаць мясцовыя праблемы, на якія уладам не заўсёды хапае часу звярнуць увагу.

Партыйныя і грамадскія актывісты неаднаразова збіралі дзесяткі подпісаў, накіроўвалі свае прапановы і скаргі органам улады для вырашэнне мясцовых праблем. Дзякуючы настойлівасці жыхароў горада Мікашэвічы і сябраў Лунінецкай раённай арганізацыі БСДП шэраг праблем было вырашана.

bsdp.org