Міліцыя шукае Сіўчыка
У Страсную пятніцу палітычнага актывіста Вячаслава Сіўчыка расшуквалі міліцыянты.
“Праўда, нікога не было ў хаце. У суседзяў пыталіся. Сказалі, што яны з міліцыі. І што шукаюць Вячаслава. Хаця ні позвы, нічога не пакінулі. Калі б прыйшлі на Вялікдзень, я б вырашыла, што
хочуць пахрыстосавацца. А так, чаму ў пятніцу, калі гэта такі чорны дзень для хрысціян? — сказала Галіна Сіўчык, маці актывіста.

Яна адзначыла “вельмі дзіўныя супадзенні прыходаў міліцыянтаў. Пасля прэзідэнцкіх выбараў міліцыя зрабіла на кватэры Вячаслава ператрус на каталіцкае Нараджэнне Хрыстова, 25
снежня. А цяпер наведалася за дзень да Вялікадня. “Калі ўсе павінны рыхтавацца да светлага Хрыстова Уваскрэсення. Але зноў пачалі прыходзіць. А можа, гэта проста д’ябал хоча
веруючых людзей пералічыць? Я ўжо думаю, сапраўды нейкая містыка, — зазначыла Галіна Сіўчык.
Як вядома, Вячаслаў Сіўчык знаходзіцца зараз ва Украіне.