Міліцыя затрымала нашага калегу
Увечары 19 снежня на Плошчы Незалежнасці ў Мінску супрацоўнікі праваахоўных органаў затрымалі нашага калегу, пазаштатнага карэспандэнта “Новага часу Мікіту Броўку. Мікіта выконваў рэдакцыйнае заданне.
Увечары 19 снежня на Плошчы Незалежнасці ў Мінску супрацоўнікі праваахоўных органаў затрымалі нашага калегу, пазаштатнага карэспандэнта “Новага часу Мікіту Броўку. Мікіта выконваў рэдакцыйнае заданне.
19 снежня дэмакратычная грамадскасць Беларусі адзначала гадавіну жорсткага разгону “сілавікамі мірнай акцыі пратэсту супраць фальсіфікацый вынікаў прэзідэнцкіх выбараў. Вечарам у панядзелак людзі меліся паставіць уздоўж галоўнага праспекта сталіцы свечкі на знак салідарнасці з палітычнымі зняволенымі, якіх звінавацілі ў арганізацыі і ўдзеле ў масавых беспарадках і якія ўжо год знаходзяцца за кратамі (Андрэй Саннікаў, Мікола Статкевіч, Зміцер Бандарэнка).
Мікіта Броўка казаў міліцыянтам, што з’яўляецца журналістам, але праваахоўнікі да ягоных слоў не прыслухаліся і завялі юнака ў спецтранспарт. Як паспеў паведаміць Мікіта, зараз ён сядзіць у машыне, прыпаркаванай непадалёк ад яго альма-матэр — Беларускага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэта імя Максіма Танка, дзе Броўка вучыцца менавіта на журналіста. Паводле апошняй інфармацыі, Мікіту Броўку і іншых людзей, якія былі затрыманы непадалёк ад Чырвонага касцёла, адвезлі, найхутчэй, у РУУС Маскоўскага раёна Мінска.