Маці палітвязняў — пад канвоем
Акцыя салідарнасці з палітвязнямі ў Мінску адбывалася 19 красавіка пад назіраннем асобаў у штацкім. Ад Чырвонага касцёла яе ўдзельнікі са знічкамі ў руках прайшлі ля СІЗА, МУС, КДБ. І
паставілі свечкі ля метро, дзе загінулі людзі падчас тэракту.
У гэты дзень споўнілася чатыры месяцы, як былі арыштаваныя ўдзельнікі акцыі пратэсту супраць фальсіфікацыі прэзідэнцкіх выбараў. І дзевяць дзён, як адбылася трагедыя на станцыі метро
“Кастрычніцкая.
Акцыя салідарнасці з палітвязнямі ў Мінску адбывалася 19 красавіка пад назіраннем асобаў у штацкім. Ад Чырвонага касцёла яе ўдзельнікі са знічкамі ў руках прайшлі ля СІЗА, МУС, КДБ. І паставілі свечкі ля метро, дзе загінулі людзі падчас тэракту.
У гэты дзень споўнілася чатыры месяцы, як былі арыштаваныя ўдзельнікі акцыі пратэсту супраць фальсіфікацыі прэзідэнцкіх выбараў. І дзевяць дзён, як адбылася трагедыя на станцыі метро
“Кастрычніцкая.
Грамадскія актывісты і маці вязняў запалілі знічкі і памаліліся за вызваленне тых, хто бязвінна знаходзіцца за кратамі. “Іх там катуюць, вельмі ім там цяжка, — сказала адна з
удзельніц акцыі Ганна Шапуцька. — Няма ніякіх законаў у нашай краіне. Шмат людзей з’ехала. Ім таксама вельмі складана. Шмат людзей пакутуюць тут, у Беларусі, пасля збіцця. Вы
ведаеце, як іх моцна збівалі, як калечылі.
“Акцыі ля касцёла адбываецца штодзённа, — адзначыла Таццяна Зялко, старшыня ініцыятывы па стварэнні Саюза пенсіянераў “Наша пакаленне. — Сюды прыходзяць,
ставяць свечкі і моляцца за тых, хто бязвінна пасаджаны. Гэтыя людзі нічога крымінальная не здзейснілі. Яны сядзяць толькі за тое, што мелі сваё ўласнае меркаванне. І яны хацелі яго выказаць. За гэта
іх пасадзілі ў турму. Гэта проста здзек над людзьмі.
Удзельнікі акцыі са знічкамі накіраваліся да станцыі метро “Кастрычніцкая. Яны прайшлі міма СІЗА Валадаркі, МУС, КДБ. Іх суправаджалі супрацоўнікі ў штацкім, адзін з іх здымаў на
відэакамеру. На рагу Міністэрства ўнутраных спраў жанчыны спыніліся і пачалі маліцца. Да іх падбег міліцэйскі начальнік, таксама ў цывільнай вопратцы, і ў грубай форме загадаў сысці ад будынку. А на
падыходзе да метро жанчынам перагарадзіў дарогу намеснік начальніка Цэнтральнага РУУС Максім Грышчанка са спецназаўцамі. Ён размаўляў з жанчынамі зневажальна і груба, і прымусіў зняць
бел-чырвона-белыя шалікі.
Таццяна Зялко паспрабавала паразмаўляць з раз’юшаным міліцыянтам. На што ў адказ пачула: “Пайшла вон адсюль. А то будзем размаўляць у іншым месцы. Жанчына зрабіла заўвагу,
каб прадстаўнік праваахоўных органаў ёй не “тыкаў. І запытала яго прозвішча. “Даведаешся ў іншым месцы, — зноў па-хамску адрэагаваў міліцыянт.
“Па адной — загадаў Грышчанка прапускаць жанчын да стэндаў з фотаздымкамі загінулых. Там яны ўшанавалі памяць ахвяраў тэракту.
“Вядуць як злачынцаў, — кажа Таццяна Зялко. — Мне цяжка сказаць, што іх раздражняе. Мяне гэта глыбока абурае і здзіўляе. Хочам ціха прыйсці памаліцца і свечкі
паставіць. Але, высвятляецца, мы і тут перашкаджаем. Гэта нават не проста хвароба, а гэта ўжо клініка.
У нас вельмі вялікая рэпрэсіўная машына. І разам з тым у нас узрываюцца і гінуць людзі ў метро — гэта недапушчальна. Вось парадак навесці — у нас няма каму. Не дапусціць выбухаў
— у нас няма каму. А суправаджаць людзей, якія прыйшлі памянуць загінулых, — заўсёды ёсць каму. Мне хутка 58 гадоў. Сярод нас і маладыя жанчыны, і больш сталыя. Якую небяспеку мы
ўяўляем? Гэта ўжо агонія.
Маці палітвязня Аляксандра Квяткевіча ўпершыню ўдзельнічала ў акцыі. Яе сын абвінавачваецца па арт. 293 ч.2 Крымінальнага кодэкса (удзел у масавых беспарадках). “Не, страху асаблівага не
было, — сказала Алена Міхайлаўна. — Канешне, непрыемна, што ідзем, а за намі канвой. І тут міліцыянт стаіць, і тут ідзе, і там ідуць ззаду. Ведаеце, баяцца ўжо няма чаго. Дый
надакучала баяцца. Жыць у свабоднай, як нам кажуць, Беларусі і баяцца хадзіць па зямлі. Колькі можна баяцца ўрэшце?