Магілёўскі святар прывёз дзецям «Батлейку»
У Магілёве 4 студзеня кіраўнік місіянерскага аддзела праваслаўнай Магілёўскай епархіі іерэй Васіль Рэвель правёў сустрэчу пра сутнасць Раства Хрыстова з дзецьмі з школьнага лагера СШ № 35.

Фота з сайта krynica.info
Падчас сустрэчы, якая праходзіла ў Магілёўскай абласной бібліятэцы, а. Васіль распавёў евангельскую гісторыю пра нараджэнне Збаўцы, а потым перад дзецьмі выступіў магілёўскі тэатр «Батлейка», які прыехаў разам са святаром, паведамляе mogeparhia.by.
Напярэдадні ў Ваўкавыску ў царкве святых Мяфодзія і Кірыла прайшоў Калядная кірмаш, на якім выставілі свае працы выхаванцы прыходскай нядзельнай школы. Пасля Літургіі прыхаджане маглі набыць за ахвяраванне падсвечнікі, вянкі, ёлачныя цацкі з фетру, елкі з цукерак і мішуры, паведамляе orthos.org.
У Шчучыне 2 студзеня ў Міхайлаўскім храме і крыптавай царкве Аўгустоўскага абраза Прасвятой Багародзіцы прайшлі адмысловыя набажэнствы для вучняў і педагогаў, якія традыцыйна праводзяцца для школьнікаў у дні пастоў.
Асаблівую ўвагу школьнікаў у гэты дзень святары звярнулі на асобу і вучэнне Іаана Кранштацкага.