Магілёўскія МХД плануюць стварыць шэраг сацыяльных ролікаў

У Магілёве прайшла сустрэча Маладых хрысціянскіх дэмакратаў, на якой былі падведзены вынікі працы, адзначанай на пачатку 2015 года.  



1429535661_zdhjk_dxvwo.jpg

Сярод усяго зараз плануецца стварэнне шэраг сацыяльных ролікаў, адзін з беларускамоўных праектаў чакае разгляду і ўхвалення з боку адной з беларускамоўных арганіазцый, далейшыя крокі па ўсталяванні пандуса для жанчыны-інваліда, праца дэбат-клуба МХД.

Пры гэтым з'явілася магчымасць далучыцца да кампаніі "Абаронім сям'ю і дзяцей ад алкаголю!" і збору подпісаў за пашырэнне беларускай мовы. Былі абмеркаваны пытанні і магчымага ўдзелу ва Ўстаноўчым сходзе аргкамітэта па стварэнні партыі БХД. Прызначана чарговая сустрэча праз 2 месяцы, дзе павінна адбыцца падвядзенне вынікаў.

На пасяджанні прысутнічалі і госці з Бабруйска, якія апавялі пра свой вопыт працы, што атрымалася і не атрымалася, планы на будучыню і выказаліся за больш шчыльныя стасункі ў рамках рэгіёна, часцейшыя сустрэчы для супрацы.

bchd.info