БХД заклікае Беларусь прызнаць генацыд армян

"Беларуская хрысціянская дэмакратыя" заклікае кіраўніцтва Беларусі афіцыйна прызнаць адну з найстрашнейшых катастроф ХХ стагоддзя — генацыд армян, пантыйскіх грэкаў і хрысціян-асірыйцаў у Асманскай імперыі.



thumbnail_1429858583.jpg

Дата 24 красавіка ўшаноўваецца ўва ўсім свеце як дата пачатку 100 гадоў таму, 24 красавіка 1915 года, масавага знішчэння і дэпартацыі хрысціянскага насельніцтва Асманскай імперыі — перадусім армянаў, але таксама грэкаў і асірыйцаў. Ахвярамі генацыду, які цягнуўся да 1923 года, сталі больш як 1,5 млн чалавек, у тым ліку дзеці, жанчыны і старыя.

Сёння Турцыя, якая з’яўляецца пераемніцай Асманскай імперыі, працягвае адмаўляць злачынствы сваіх папярэднікаў, прыдумляючы разнастайныя апраўданні генацыду. Адмаўленне такіх жудасных злачынстваў, іх неасуджэнне, ствараюць глебу для новых масавых забойстваў і здзекаў. Гэта мы яскрава бачым на прыкладзе суседніх с Турцыяй Сірыі і Іраку, дзе ад рук ісламістаў працягваюць гінуць хрысціяне.

Мы ўпэўненыя, што прызнанне Беларуссю генацыду армянаў падштурхне іншыя краіны да падобных дзеянняў і, у рэшце рэшт, прывядзе да прызнання яго ў Турцыі. А гэта, у сваю чаргу, разам з прызнаннем злачынстваў нацызму спрычыніцца да асуджэння іншых злачынных рэжымаў і практык у гісторыі і сучаснасці, у тым ліку камуністычных. Прэсавая служба БХД