У Мінску БХД праводзіць акцыі “Зялёны Менск”
Суполка Беларускіх хрысціянскіх дэмакратаў Фрунзенскага раёна Мінска правяла добраўпарадкаванне тэрыторыі храма Архістратыга Міхаіла. Былі пасаджаны дрэвы, прыбрана частка тэрыторыі.

БХД традыцыйна ўвесну ў розных кутках Мінска правозяць акцыі "Зялёны Менск”.
"Тое, якім будзе наш горад, залежыць ад актыўнасці грамадзян. Ад нашай адказнасці за двары і паркі. Мы павінны не толькі бараніць ад знішчэння нашы паркі і двары, але таксама рабіць тое што здольныя: пасадзіць дрэва, прыбраць смецце, дапамагчы храмам. Мы заклікаем далучацца да добраўпарадкавання горада сем’ямі і дзецьмі. Мінск — наш горад, і наша адказнасць — абараніць яго і захаваць зялёным для будучых пакаленняў”, — адзначыў сустаршыня аргкамітэту БХД Віталь Рымашэўскі.


