Магілёўская міліцыя ўбачыла экстрэмізм у Instagram

Магілёвец Аляксей Гаўрыленка ў ліпені гэтага года пачаў публікаваць у сваім Інстаграм з нікам Zharabya серыю жартаўлівых фатаграфій «Конскія жарты». Пры дапамозе лісткоў паперы і маркера хлопец надаваў новы сэнс шыльдам, дарожным знакам і аб’явам на вуліцах горада.

dep_ohr.jpg

Неўзабаве Гаўрыленка даведаўся, што ў дачыненні да яго праводзіцца праверка на прадмет узбуджэння крымінальнай справы.
Здымкі не спадабаліся дэпартаменту аховы. Іх не задавальніў здымак «Гаси мента охраны». Ад іх і паступіў рапарт ў Ленінскі РАУС. Пасля гэтага знайшлі яшчэ адно фота – «Люблю ИГИЛ». Здымкі «Бэбі Лукашенько», «Универмаг Навальный», «Слава Украіне» іх не зацікавілі, – распавёў Гаўрыленка.
26 ліпеня намеснік начальніка абласнога дэпартамента аховы Аляксандр Шэпелеў паскардзіўся ў Ленінскі РАУС на тое, Гаўрыленка кампраметаваў статус супрацоўнікаў міліцыі.
Абурэнне выклікалі два здымкі. На адным з іх чытаецца “Гаси мента охраны” замест “Департамента охраны”, на другім – “Люблю ИГИЛ” замест “Люблю Могилев”. Шэпелеў прасіў правесці праверку на наяўнасць у публікацыях экстрэмізму, і ў выпадку выяўлення – распачаць крымінальную справу па артыкулах 339 КК РБ (злоснае хуліганства) і 361 КК РБ (заклік да дзеянняў, накіраваных на шкоду нацыянальнай бяспецы Рэспублікі Беларусь).



Была праведзена адмысловая экспертыза, якая вызначыла, што ў фотаздымках нічога экстрэмісцкага няма. Праверку ў дачыненні да хлопца спынілі, аднак у кастрычніку гарадская пракуратура адмяніла гэтае рашэнне і накіравала дакументы ў Ленінскі РАУС для дадатковай праверкі.
Аляксея выклікалі ў міліцыю для апытання. Паводле яго слоў, ён патлумачыў, што публікацыі ў Інстаграм насілі выключна жартаўлівы характар. Акрамя таго, на момант праверкі ён ўжо выдаліў абедзве фатаграфіі з сацыяльнай сеткі.
Пасля апытання ў міліцыі я месяц проста чакаў. Абласная экспертная камісія па ацэнцы інфармацыйнай прадукцыі на прадмет парушэння закона выдала заключэнне, што здымкі не утрымліваюць закліку да экстрэмісцкай дзейнасці і не прапагандуюць яе. У выніку я атрымаў пастанову Ленінскага РАУС, у якім яны адмовіліся распачынаць крымінальную справу ў дачыненні да мяне, – паведаміў Гаўрыленкі.





Адмаўляцца ад “конскіх жартаў” Аляксей не збіраецца:
Я ўжо купіў новы маркер і блок паперак. Ужо сёння пайду фоткаць новы сезон. Буду старацца падбіраць такія словы, каб праверак на экстрэмізм больш не было.

Паводле mspring.online