Магілёўскія праваабаронцы правялі інфармацыйную акцыю да прыезду Пуціна
Пасля забароны на пікет магілёўскія праваабаронцы Аляксей Колчын і Аляксандр Буракоў правялі інфармацыйную акцыю.
Колчын і Буракоў падавалі заяўку на правядзенне пікета салідарнасці з украінскім рэжысёрам Алегам Сянцовым, якому па палітычных матывах прысудзілі 20 гадоў зняволення ў расійскай калоніі.
Пікет павінен быў прайсці 12 кастрычніка — у дзень прыезду расійскага прэзідэнта Уладзіміра Пуціна ў Магілёў. Аднак магілёўскі гарвыканкам забараніў мерапрыемства, спаслаўшыся на тое, што праваабаронцы выбралі не тое месца для яго. Замест цэнтра горада яны павінны былі адправіцца на стадыён на вуліцы Чалюскінцаў. Гэтае рашэнне, па словах Колчына, будзе абскарджана ў судзе ў бліжэйшы час. А пакуль ён і Буракоў вырашылі дзейнічаць інакш.
“Мы падрыхтавалі каля паўсотні лістоў з інфармацыяй пра тое, што пакуль у горадзе натхнёна чакаюць прыезду Уладзіміра Уладзіміравіча, у расійскіх калоніях і турмах гніе 56 чалавек — рэжысёр Алег Сянцоў, праваабаронца Аюб Ціціеў і іншыя”, — распавёў праваабаронца.
Аляксандр
Буракоў распавядае, што яны дзейнічалі адкрыта:
"Усё ў рамках існуючага закона. Мы распаўсюдзілі абвесткі пра палітвязняў на дазволеных пляцоўках — спецыяльных інфармацыйных дошках побач з пад’ездамі, на прыпынках і тумбах. Імкнуліся максімальна «забіць» цэнтр горада, каб больш людзей даведаліся і памяталі, што стаіць за прыгожым весялосцю ў гонар прыезду расійскага прэзідэнта".
Праваабаронца сказаў, што праблем з міліцыяй у іх пакуль не было, хоць ён і не выключае брутальнага варыянту развіцця падзей. Галоўнай праблемай, паводле праваабаронцу, стаў пошук падыходзячых паверхняў:
“Калі не ляпіць на слупах і сценах, то выходзіць вельмі абмежаваная колькасць пляцовак для аб’яў”, — сказаў Буракоў.
Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін прыбудзе ў Магілёў 12 кастрычніка для ўдзелу ў пленарным пасяджэнні V Форуму рэгіёнаў.