Паказуха 80-га ўзроўню: да прыезду Лукашэнкі фарбуюць пустыя дамы, прызначаныя пад знос!

З нагоды прыезду кіраўніка краіны камунальнікі Горадні «стаяць на вушах»: пачалі прыводзяць у парадак нават дамы, якія даўно прызначаныя пад знос, паведамляе «Белсат».

Фота: Васіль Малчанаў/Белсат

Фота: Васіль Малчанаў/Белсат


Імаверна, што прэзідэнцкі картэж праедзе па вуліцы Горкага, паколькі менавіта там уздоўж вуліцы звонку рамантуюцца ўсе дамы, нават тыя, якія доўгія гады стаялі закінутымі.

20181012_hor_ramont_vizit_say_04_648x432.jpg

20181012_hor_ramont_vizit_say_09_648x432.jpg


Гэтак выглядае дом, які прызначалі пад знос, аднак пачалі рамантаваць звонкуПа-хуткаму працаўнікі камунальных службаў атынкоўваюць будынкі, рыхтуюць да афарбоўкі і нават усталёўваюць новыя вокны ў дамы, спісаныя пад знос. Пры гэтым унутраная частка дамоў застаецца ў аварыйным стане, пра што сведчаць табліцы на задніх частках будынкаў, якіх не бачна з галоўнай вуліцы.


Прыезд Лукашэнкі першапачаткова планаваўся на 5 кастрычніка, аднак да Горадні ён гэтак і не даехаў. Візіт перанеслі на 19 кастрычніка, у сувязі з чым камунальныя службы ўзяліся за працу, каб да панядзелку горад быў падрыхтаваны.
belsat.eu
Фота Васіля Малчанава