Маладзечна: бацькі загінулай школьніцы просяць не пазбавяць волі настаўнікаў

Спрэчкі і прысуд па справе аб гібелі на бульбе 13-гадовай Вікі Папчэня пройдуць у судзе Маладзечанскага раёна без удзелу бацькоў Вікторыі.

Юлія і Алег Папчэня, фота край.бай

Юлія і Алег Папчэня, фота край.бай

Юлія і Алег Папчэня ў нядзелю, 9 ліпеня, з'язджаюць з Беларусі і плануюць вярнуцца не раней 21 ліпеня.


Бацькі Вікі: «Мы стаміліся ад судовага працэсу і з'яжджаем з краіны»


Юлія Папчэня 7 ліпеня распавяла Край.бай:
— Мы цяжка пераносім гэты судовы працэс, які доўжыцца ўжо вельмі доўга. Нам трэба з'ехаць, змяніць абстаноўку. Ды і пасля вынясення прысуду зноў пачнуцца званкі розных людзей, у тым ліку журналістаў. Ад такой увагі мы стаміліся і не жадаем ніякіх зносін. У суд напісалі заяву, у якой хадайнічаем скончыць судовы працэс без нас. Скажу таксама: мы не хочам, каб абвінавачаных настаўнікаў пазбаўлялі свабоды і магчымасці выкладаць. Так, яны вінаватыя, але ёсць людзі, чыя віна больш значныя. Не буду называць прозвішчы. Гэтыя людзі чамусьці не знаходзяцца на лаве падсудных.
Судовы працэс па абвінавачванні настаўнікаў Ірыны Апанасевіч і Вольгі Завадзкай у неналежным выкананні абавязкаў па забеспячэнні бяспекі жыцця і здароўя дзяцей, што пацягнула па неасцярожнасці смерць васьмікласніцы Вікі Папчэня, прадоўжыўся 7 ліпеня.
У першай частцы пасяджэння суддзя Павел Жачко даследаваў сем тамоў пісьмовых матэрыялаў крымінальнай справы.
Пасля гэтага адвакаты абвінавачаных перадалі суду хадайніцтва ад працоўнага калектыву СШ №11 і бацькоўскага камітэта аб змякчэнні пакарання настаўніцы фізікі Ірыне Апанасевіч і настаўніцы французскай мовы Вользе Завадзкай. Настаўнікі і бацькі просяць суд не пазбаўляць волі Ірыну і Вольгу, а таксама дазволіць ім працаваць на сваіх месцах. Са згоды ўсіх удзельнікаў працэсу хадайніцтвы былі далучаны да матэрыялаў крымінальнай справы.


Аднакласнік Вікі адмовіўся з'явіцца ў суд з-за псіхалагічнай траўмы


Пасля перапынку ў судзе дапыталі маці Уладзіслава Машко, аднакласніка Вікторыі Папчэня, які катэгарычна адмовіўся з'явіцца ў суд.
Валянціна Машко адказала на пытанні суддзі. Яна распавяла:
— Пасля гэтай трагедыі мой сын вельмі перажываў, маўчаў, ні з кім не размаўляў. Да гэтага часу ў яго псіхалагічная траўма, і ён адмовіўся прыйсці ў суд. Я яго ўгаворвала, але так і не змагла ўгаварыць.
Са згоды бакоў у судзе былі агучаныя паказанні Уладзіслава Машко, якія ён даў следчаму 29 верасня і 20 кастрычніка 2016 года на папярэднім расследаванні крымінальнай справы.
Дзяржаўны абвінаваўца і адвакаты абвінавачаных не былі супраць таго, каб спрэчкі і абвяшчэнне прысуду праходзілі ў адсутнасці пацярпелых, Юліі і Алега Папчэня.
Бацькі дзяўчынкі заявілі, што просяць суд не ўжываць для абвінавачаных настаўнікаў пакаранне, звязанае з пазбаўленнем волі, а таксама не пазбаўляць іх права займацца педагагічнай дзейнасцю. Ірына Апанасевіч і Вольга Завадская пасля суда падзякавалі бацькоў Вікі за такую ​​пазіцыю.
Судовае следства завершана. Спрэчкі прызначаныя на панядзелак 10 ліпеня. Пачатак у 10.00.