Мазырскія святар і манашка запісалі хардкор-песню
Каталіцкі евангелізацыйны праект Step Project выпусціў трэк "Мой Бог". Гэта беларускамоўная песня ў жанры цяжкай рок-музыкі.

Фота: katolik.life
Як піша сайт katolik.life, аўтарамі песні сталі ксёндз Аляксандр Канановіч, які цяпер служыць у Мазыры і кіруе евангелізацыйным праектам Step Project, і манашка Вераніка Казлоўская з ордэна кармэлітак ад Дзіцятка Ісуса. прычым манашка стала аўтаркай тэксту.
Паведамляецца, што ўдзельікі евангелізацыйнага праекта Step Project выступаюць на розных фестывалях, актыўна запісваюць новыя кампазіцыі — і не толькі ў жанры "металу".
Паводле euroradio.fm