Мікалай Лукашэнка забраў дакументы з Ліцэя БДУ

 Супрацоўнікі навучальнай установы пацвердзілі гэта Еўрарадыё на ўмовах ананімнасці.

.

download_119.jpeg


У афіцыйным каментары дырэктар Ліцэя БДУ Ігар Варакса не пацвердзіў і не абверг гэтую інфармацыю.
"Мы не каментавалі, калі пайшла інфармацыя, што Мікалай Лукашэнка нібыта збіраецца ў нас вучыцца. Адпаведна, і цяпер няма сэнсу ў каментаванні. У Ліцэй ён паступаў, дакументы прыносіў. А што адбывалася далей — толькі ў асабістым кабінеце вядома тым, хто паступаў.
Мы ніякія вынікі [іспытаў] не публікуем. У нас паступала 1739 чалавек, і мы не распавядаем ні пра каго".
Ліцэй БДУ — наймацнейшая ўстанова сярэдняй адукацыі ў Беларусі. Сярод яе вучняў і выпускнікоў — шэраг пераможцаў міжнародных Алімпіядаў па школьных прадметах.
Пры канцы жніўня, калі скончылася ўступная кампанія ў Ліцэй, з'явілася інфармацыя, што туды паступіў малодшы сын Аляксандра Лукашэнкі. Ён абраў клас біялагічнага профілю.