Мікалаю Статкевічу працягнулі тэрмін утрымання пад вартай
Пра гэта жонка палітыка Марына Адамовіч паведаміла ў фэйсбуку.
«"Працэдуру" саблюлі. А маглі ж і не турбавацца, без працэдуры трымаць», — напісала Марына Адамовіч.
Мікалай Статкевіч з канца траўня находзіцца за кратамі. Ён праходзіць па крымінальнай "справе блогераў" (справа Ціханоўскага) — "Падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак" (ч. 1 арт. 342 КК РБ). 19 жніўня Мікалая Статкевіча з СІЗА на Валадарскага перавялі ў Жодзіна.
Мікалай Статкевіч як і іншыя фігуранты "спрабы блогераў" прызнаны Міжнароднай амністыяй вязнем сумлення.