Міліцыянтаў прымусілі некалькі гадзін стаяць на марозе для аховы дэлегатаў УНС

Былы старэйшы оперупаўнаважаны Упраўлення наркакантролю і процідзеяння гандлю людзмі Мацвей Купрэйчык расказаў пра гэта ў інтэрвію каналу «Краіна для жыцця».

406655940c1efab614dae2402df8508e.jpg

— Для забеспячэння бяспекі дэлегатаў на Ўсебеларускі народны сход пад самыя звычайныя дарожныя масты выставілі супрацоўнікаў раённых РУУС. Раптам іх узарвуць? Былі супрацоўнікі, якіх паставілі а 4 раніцы, хоць аўтобусы там праяжджалі толькі а 12 гадзіне дня. Уявіце, як на марозе ў мінус 15 чалавек вымярзае. Як людзі ўнутры сістэмы і афіцэры гатовыя трываць такое стаўленне да сябе? Ніхто ж за такую працу дадаткова не заплаціць.
Мацвей Купрэйчык у канцы жніўня звольніўся з працы, падаўшы рапарт. Цяпер ён дапамагае ініцыятыве BYPOL.