Мінадукацыі назвала спецыяльнасці, на якія залічаць без экзаменаў
Міністэрства адукацыі Беларусі назвала спецыяльнасці, на якія некаторыя катэгорыі абітурыентаў залічаць без экзаменаў. Адзначаецца, што яны — найбольш запатрабаваныя айчыннай эканомікай.

Пералік спецыяльнасцяў быў вызначаны пастановай Мінадукацыі № 25 ад 20 сакавіка 2017-га, якая ў пятніцу апублікаваная на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале.
У дакуменце згадваюцца амаль тры дзясяткі спецыяльнасцяў, на якія некаторых абітурыентаў залічаць без экзаменаў (пераможцаў міжнародных і рэспубліканскіх алімпіяд, уладальнікаў атэстату аб агульнай сярэдняй адукацыі з узнагароджаннем залатым ці срэбраным медалём і г. д.). Сярод іх — “Хімічная тэхналогія перапрацоўкі драўніны”, “Аграномія”, “Лясная гаспадарка”, “Металургічная вытворчасць і металаапрацоўка”, “Тэхнічная праца і прадпрымальніцтва”, “Лесаінжынерная справа”, “Абарона раслін і карантын”, “Меліярацыя і водная гаспадарка”. Цалкам згаданую пастанову і спіс гл. тут.
Пастанова Міністэрства адукацыі пачынае дзейнічаць пасля яе афіцыйнай публікацыі.

Фота: pravo.by