Мінадукацыі Беларусі зацвердзіла тэрміны ўступнай кампаніі ў вну

Міністэрства адукацыі Беларусі пастановай №18 ад 8 красавіка зацвердзіла тэрміны ўступнай кампаніі 2015 года.



vnu_2.jpg

Згодна з пастановай, прыём дакументаў на бюджэтныя і платнае навучанне ў вочнай або завочнай формах са здачай уступных іспытаў у дзяржаўных ВНУ будзе праводзіцца з 8 па 15 ліпеня, на завочнае навучанне ў ВНУ сельскагаспадарчага профілю — з 1 па 30 лістапада.

Прыём дакументаў ад асоб, якія жадаюць паступіць на платнае навучанне без здачы ўступных выпрабаванняў, у навучальных установах МУС і МНС будзе ажыццяўляцца з 8 па 29 ліпеня, Мінкультуры — з 8 па 31 ліпеня, у іншых установах адукацыі — з 8 ліпеня па 2 жніўня (сельскагаспадарчых — з 1 па 30 лістапада).

Уступныя іспыты ў ВНУ МНС і МУС пройдуць з 16 па 19 ліпеня, Мінкультуры — з 16 па 25 ліпеня, у іншых вну з 16 па 21 ліпеня (завочнае сельскагаспадарчае — з 1 па 20 снежня).

АФН