Мінгарвыканкам: праўладны мітынг 8 верасня не быў дазволены
Мінчанін спытаў у гарадскіх уладаў, ці быў дазвол на праўладны мітынг і шэсце па праспекце Незалежнасці 8 верасня. Мінгарвыканкам адказаў, што такога дазволу не выдаваў, можна звярнуцца ў міліцыю.
![Мужчына нясе сцяг падчас хроснага ходу ад плошчы Перамогі да плошчы Незалежнасці, на якім сабраліся прыхільнікі Аляксандра Лукашэнкі. Фота: Дзмітрый Брушко, TUT.BY Мужчына нясе сцяг падчас хроснага ходу ад плошчы Перамогі да плошчы Незалежнасці, на якім сабраліся прыхільнікі Аляксандра Лукашэнкі. Фота: Дзмітрый Брушко, TUT.BY](/img/v1/images/zabatku_08092020_tutby_brush_phsl__1833.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Мужчына нясе сцяг падчас хроснага ходу ад плошчы Перамогі да плошчы Незалежнасці, на якім сабраліся прыхільнікі Аляксандра Лукашэнкі. Фота: Дзмітрый Брушко, TUT.BY
Чытач звярнуўся ў Мінгарвыканкам з пытаннем, ці быў дазвол на правядзенне мітынгу «За Беларусь» 8 верасня. Нагадаем, тады ад плошчы Перамогі да плошчы Незалежнасці некалькі дзясяткаў чалавек прайшлі хросным ходам з абразамі і дзяржаўнымі сцягамі Беларусі і Расіі.
Адказ прыйшоў такі: дазволаў або забаронаў на правядзенне якіх-небудзь масавых мерапрыемстваў (мітынгаў і шэсцяў) на плошчы Незалежнасці і на праспекце ў той дзень не выдавалі.
![Фота чытача Фота чытача](/img/v1/images/provlastnyy_krestnyy_khod.png?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Фота чытача
tut.by