Мінгарвыканкам распусціў Савет па манументальным мастацтве
Адпаведны дакумент сёння афіцыйна апублікаваны на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале.
Гарадскі камітэт прызнаў, што яго рашэнне ад 18 снежня 2008 года № 3110 «Аб стварэнні Мінскага гарадскога мастацка-экспертнага савета па манументальным і манументальна-дэкаратыўным мастацтве» страціла сілу.
Нагадаем, Савет па манументальным мастацтве даваў рэкамендацыі аб памерах аўтарскага ўзнагароджання для мастакоў, скульптараў і рэстаўратараў.
Раней савет прызначаў удзельнікаў творчых калектываў для рэалізацыі таго ці іншага праекта. Аднак праз некаторы час самастойна адмовіўся ад гэтай функцыі.