У Беларусі заблакавана больш за 70 сайтаў. Сярод іх і СМІ ("Радыё Свабода", "Белсат", "Трыбуна", "Еўрарадыё" і іншыя), і сайты грамадскіх ініцыятыў (праваабарончы сайт sprin96.org, платформы "Голас" і "Зубр" і іншыя).
Юрась Губарэвіч, старшыня Руху "За Свабоду", атрымаў апавяшчэнне аб тым, што да інтэрнэт-рэсурсу pyx.by, уладальнікам якога ён з'яўляецца, абмежаваны доступ згодна з рашэннем Міністэрства інфармацыі Беларусі. Гэта значыць, гэты сайт будзе недаступны карыстальнікам на тэрыторыі Беларусі.
Таксама ў яго распараджэнні аказўся загад за подпісам міністра інфармацыі Ігара Луцкага, дзе тлумачацца прычыны такога рашэння.
"У адпаведнасці з падпунктам 1.3 пункта 1 артыкула 38 Закона аб СМІ ў сродках масавай інфармацыі, на інтэрнэт-рэсурсах забаронена распаўсюджванне інфармацыі, накіраванай на прапаганду вайны, экстрэмісцкай дзейнасці або якая змяшчае заклікі да такой дзейнасці, парнаграфіі, гвалту і жорсткасці, у тым ліку прапагандуе або падахвочвае да самагубства, іншай інфармацыі, распаўсюджванне якой здольна нанесці шкоду нацыянальным інтарэсам Рэспублікі Беларусі або забаронена законам аб СМІ, іншымі заканадаўчымі актамі Рэспублікі Беларусь, — гаворыцца ў дакуменце. — У адпаведнасці з паведамленнем Аператыўна-аналітычнага цэнтра пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь выяўлены наступныя інтэрнэт-рэсурсы, якія змяшчаюць заклікі і выкарыстоўваюцца для каардынацыі дзейнасці па арганізацыі масавага непадпарадкавання прадстаўнікам улады:
https://primaries.by,
http://udf.by,
https://masheka.by,
https://progomel.by,
https://pyx.by,
https://tip.by,
https://virtualbrest.by,
http://vkurier.by,
https://015.by/search/".
Прычыны блакіроўкі астатніх сайтаў могуць быць іншымі.
Паводле
tut.by