Міністэрства аховы здароўя абвясціла аб 1697 выпадках COVID-19 за суткі

Міністэрства аховы здароўя абнавіла каронавірусную статыстыку. За суткі ў краіне зарэгістраваныя 1697 новых выпадкаў COVID-19.

koronavirus_5.jpg


Усяго з пачатку пандэміі ўжо выяўлена 645 069 выпадкаў захворвання, паведамляе REFORM.by.

Выпісаныя за дзень 2429 чалавек. Агульная колькасць афіцыйна ачунялых дасягнула 630 218.

За суткі памерлі яшчэ 16 чалавек з выяўленай каронавіруснай інфекцыяй. Усяго Міністэрства аховы здароўя афіцыйна паведамляе пра 4995 смяротныя выпадкі.

У краіне зрабілі 10,27 млн тэстаў, у тым ліку 41 039 за суткі.