Міністэрства аховы здароўя абвясціла пра 1756 выпадкаў COVID-19
Міністэрства аховы здароўя зарэгістравала 1756 выпадкаў каронавіруса за суткі. Усяго з пачатку пандэміі ў краіне налічваецца 667 893 выпадкі захворвання.
Выпісаныя за дзень 2108 чалавек. Усяго ачунялымі лічацца 657 109 пацыентаў, піша REFORM.by.
За суткі памерлі 17 чалавек з выяўленай каронавіруснай інфекцыяй. Усяго афіцыйная статыстыка налічвае 5210 смяротных выпадкаў.
У краіне зрабілі ўжо 10,57 млн тэстаў, у тым ліку 29 533 за суткі.
Нагадаем, учора Мінздароўя казала пра ўсяго 1012 новых выпадкаў за суткі. Але і тэстаў было праведзена ўсяго 5301 за суткі.