Мінздароўя абвесціла ўсяго аб 1012 выпадках каронавіруса за мінулыя суткі
Міністэрства аховы здароўя Беларусі апублікавала чарговыя звесткі аб захворванні каронавірусам. Яны могуць здзівіць.

У краіне зарэгістравана ўсяго 1012 новых выпадкаў за суткі. Усяго за час пандэміі ў краіне зарэгістравалі 666 137 выпадкаў COVID-19.
Выпісаны за дзень 1001 чалавек, агулам ачуняў 655 001
пацыент.
У Беларусі за суткі памерлі 17 чалавек з выяўленай
каронавіруснай інфекцыяй. Усяго ж колькасць памерлых, па афіцыйных дадзеных,
складае 5193.
Праведзена 10,545 млн тэстаў, у тым ліку 5301 за суткі.