СААЗ: Людзі, у якіх выявілі штам «амікрон», перанеслі інфекцыю лёгка

СААЗ акумулюе даныя аб тым, што хворыя на штам "амікрон" лёгка пераносяць інфекцыю. Аднак адназначна сцвярджаць, што такая асаблівасць гэтай мутацыі каронавіруса, заўчасна, лічаць у арганізацыі. Збор даных аб новым штаме працягваецца.

upload_20211128_gaf_u55_169_pic_32ratio_900x600_900x600_57648.jpg

Эксперт СААЗ Марыя ван Керкхове ў інтэрв'ю CBS пацвердзіла, што тэндэнцыя больш лёгкага цячэння праглядаецца, але для канчатковых высноў у лекараў пакуль мала даных.
Паводле яе слоў, патрэбны назіранні за пацыентамі да акрыяння. На гэта спатрэбіцца некалькі тыдняў, толькі тады стане зразумела, у колькіх інфікаваных развілася цяжкая хвароба.
Пры гэтым, лічыць лекар, нават калі пацвердзіцца, што інфікаванне штамам "амікрон" працякае адносна лёгка, то ўсё роўна трэба дзейнічаць актыўна, каб прадухіліць распаўсюджванне віруса. Ужо зразумела, што некаторым тым, хто заразіўся, спатрэбіцца шпіталізацыя, і гэта будзе азначаць рост колькасці смерцяў.
Прафесар НДЦ эпідэміялогіі і мікрабіялогіі ім. Гамалеі Анатоль Альтштэйн згодны з тым, што пакуль няма звестак аб выкліканых вірусам цяжкіх захворваннях.
"Усе людзі, у якіх выдзелілі гэты вірус, перанеслі інфекцыю вельмі лёгка", — канстатуе вучоны.
officelife.media